Знайсці
18.02.2020 / 13:2216РусŁacБел

Лукашэнка — Сечыну: Дзякуй, што прыехалі. Хаваць няма чаго

Аляксандр Лукашэнка разлічвае на дамоўленасці з «Раснафтай» аб далейшым супрацоўніцтве. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з галоўным выканаўчым дырэктарам, старшынёй праўлення НК «Раснафта» Ігарам Сечыным, піша БелТА.

«Дзякуй, што прыехалі. Хаваць няма чаго — хацеў бы абмеркаваць з кіраўніком найбуйнейшай нафтаздабываючай публічнай кампаніі сітуацыю, якая складваецца ў нас ва ўзаемаадносінах, можна сказаць, Беларусі і Расіі па нафце. Ведаю, што вы ў курсе справы, але было б няправільна нават не параіцца па асобных пытаннях, як дзейнічаць далей і як працаваць, у тым ліку і з «Раснафтай». Бо ў мінулым годзе вы ў Беларусь паставілі ні многа, ні мала — палову нафты, якую мы куплялі ў Расіі. Перапрацавалі тут у нас, у Беларусі», — сказаў кіраўнік краіны.

«Хацелася б поўнай яснасці. Думаю, карыстаючыся тым, што мы даўно ведаем адзін аднаго, вы і падкажыце нешта, і мы зможам дамовіцца аб далейшым нашым супрацоўніцтве», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

«Раснафта» — лідар расійскай нафтавай галіны і найбуйнейшая публічная нафтагазавая карпарацыя свету.

Ігар Сечын заявіў, што настроены на канструктыўныя перамовы з Лукашэнкам.

Кантракты на пастаўку ў Беларусь расійскай нафты завяршыліся 31 снежня 2019 года. З тых часоў бакі вядуць перамовы аб іх падаўжэнні. З 4 студзеня за пастаўкі сыравіны ў краіну аднавілі падкантрольныя расійскаму бізнесмену Міхаілу Гуцэрыеву кампаніі «РуссНефть» і «Нефтиса». Акрамя таго, першая партыя нарвежскай нафты паступіла 26 студзеня на НПЗ «Нафтан».

7 лютага прайшлі чарговыя перамовы з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, па выніках якіх было заяўлена, што Мінск і Масква працягнуць абмяркоўваць пастаўкі нафты выключна на камерцыйных умовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930