Знайсці
18.02.2020 / 12:486РусŁacБел

Расію абавязалі выплаціць 50 мільярдаў еўра за ЮКАС

Апеляцыйны суд Гаагі заявіў, што Расія павінна выплаціць больш € 50 млрд былым акцыянерам ЮКАСа. Такім чынам, рашэнне акруговага суда, які зняў з РФ абавязацельствы па выплаце € 50 млрд былым акцыянерам ЮКАСа, адменена, піша ТАСС.

Як адзначаецца, у Расіі захоўваецца магчымасць абскардзіць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе Нідэрландаў.

Міжнародны трацейскі арбітраж ў Гаазе прысудзіў кампенсацыю былым акцыянерам ЮКАСа ў 2014 годзе — у сваім рашэнні суд палічыў, што фактычна Расія незаконна нацыяналізавала кампанію. У красавіку 2016 года гэтае рашэнне было адменена Акруговым судом Гаагі.

Для спагнання кампенсацыі акцыянеры ЮКАСа звярталіся ў суды ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін з патрабаваннем аб забеспячальным арышце маёмасці, што належыць ураду Расіі.

Заснавальнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі не ўваходзіў у лік акцыянераў, якія падалі пазоў супраць Расіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930