Знайсці
18.02.2020 / 11:31РусŁacБел

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася першая ў краіне выстава супрэматыста Лазара Хідэкеля. Хто гэта такі?

Да 100-годдзя творчага аб'яднання УНОВІС у Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава ўраджэнца Віцебска Лазара Хідэкеля. Гэта першая ў нашай краіне персанальная выстава мастака-супрэматыста, які ў сваіх ранніх работах прадугадаў з'яўленне мінімал-арту і ўвайшоў у гісторыю як першы ў свеце супрэматычны архітэктар, аўтар першага экалагічнага архітэктурнага маніфеста, адзін са стваральнікаў віцебскага аб'яднання УНОВІС.

Экспазіцыя праходзіць у рамках праекта #UNOVIS100, які сумесна рэалізуюць Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны, Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і кампанія А1. Праект рэалізуецца пад патранатам Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. 

Лазар Хідэкель (1904-1986) нарадзіўся ў Віцебску, навучаўся там у народным мастацкім вучылішчы ў Марка Шагала, Мсціслава Дабужынскага, Лазара Лісіцкага, Казіміра Малевіча і ўжо ў 15 гадоў увайшоў у склад УНОВІСа — мастацкага аб'яднання, дзякуючы якому Віцебска стаў цэнтрам сусветнага авангарду. У 16-гадовым узросце Хідэкель узначаліў мастацкую майстэрню вучылішча і менавіта архітэктуры прысвяціў сваё жыццё. 

Выстава «Нас зразумеюць праз 100 год. Лазар Хідэкель» прадоўжыцца да 15 красавіка 2020 года. У арганізацыі экспазіцыі прыняла ўдзел сям'я Хідэкеля, перадаўшы каля сотні арыгінальных малюнкаў і дакументаў з асабістага архіва. На выставе можна пабачыць раннія супрэматычныя кампазіцыі, праекты гарадоў будучага: гарадоў, што лётаюць, горада-саду, касмічных станцый і паселішчаў, легендарны часопіс «АЭРО» — першы архітэктурны экалагічны маніфест. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930