Даслаць навіну
Знайсці
18.02.2020 / 11:06 3

Паглядзіце, як міні-хаскі ездзіць з гаспадыняй на працу ў заплечніку ФОТЫ

Гэта міні-хаскі Мікі. Ён хоць і выглядае як шчанюк, але ўжо дарослы сабака. Вось ужо паўгода ён ездзіць на працу: гаспадыня Кацярына Іванова ўсаджвае яго ў заплечнік, сядае на самакат ці ў тралейбус і мчыць у офіс.

Павялічыць

Сабака ў мінчанкі з’явіўся мінулым летам. Аб’яву па тое, што гадавалы Мікі шукае дом, дзяўчына ўбачыла ў інтэрнэце і з радасцю забрала гадаванца сабе — яна даўно марыла завесці такую пароду.

Працуе Кацярына дызайнеркай інтэрфэйсаў у сферы ІТ. Узяць Мікі ў офіс ёй прапанавала само кіраўніцтва — пасля таго, як дзяўчына расказала, што паставіла дома камеру назірання, каб сачыць за сабакам анлайн.

Павялічыць

Кампанія, дзе працуе Кацярына, невялікая, і міні-хаскі там адзіны офісны гадаванец.

«На працы Мікі большую частку часу спіць. Пакідае ў баку сон, калі калегі прыходзяць яго паціскаць ці я яму ладжу размінкі з яго цацкамі, — усміхаецца гаспадыня. — Сабака прысутнічае на сумоўях, калі не перашкаджае працэсу. Часам нашы кандыдаты яму так падабаюцца, што ён настойліва патрабуе да сябе іх увагі — тады даводзіцца прасіць Мікі выйсці. Канечне, калі ў офіс заходзіць новы чалавек, мы заўсёды пытаемся, ці не баіцца ён сабак і ці няма ў яго алергіі».

Павялічыць

«Ссабойкі» ў супрацоўнікаў не знікаюць: Мікі ведае, што красці ежу нельга. Толькі пару разоў не ўтрымаўся, па дробязях: сцягнуў з кухні печыва і са стала Кацінага калегі сліву.

Для сабакі дзяўчына купіла спецыяльны заплечнік. Прывучвала паступова: спачатку дала абнюхаць, пасля папрасіла паляжаць на ім, потым насіла Мікі ў заплечніку па кватэры і адпраўлялася з ім на кароткія паездкі, літаральна на пяць хвілін. Усе каманды падмацоўвала смачненькім — так гадаванец і прывык.

«Цяпер яму падабаецца катацца, сядзіць спакойна, разглядае ўсё па баках, нюхае. Яму цікава», — расказвае Кацярына.

Незвычайны пасажыр заўсёды аказваецца ў цэнтры ўвагі.

«Людзі смяюцца, замілоўваюцца, фатаграфуюць. Пахмурны Мінск адразу ператвараецца, калі я з Мікі ў заплечніку еду, і настрой паляпшаецца. Такі зарад пазітыву і мне, і навакольным».

Павялічыць

Кацярына заўважае: здорава, калі ёсць магчымасць браць сабаку з сабой на працу.

«Сабакі — вельмі сацыяльныя істоты, ім складана быць у адзіноце, пачынаюць моцна сумаваць. Мікі пачынае пець песні і хуліганіць. Таму і яму лепш са мной на працу ездзіць, і мне спакайней. Дый на працы ён такі карпаратыўны антыстрэс. Калі калегі адпачываюць у перапынках, ім у задавальненне пагуляць з Мікі, пагладзіць яго. Па праўдзе, ёсць у офісе некалькі чалавек, якія ставяцца да яго нейтральна, яны яго не чапаюць, а ён іх. Але ніхто не супраць — перш чым прыводзіць Мікі ў офіс, я ва ўсіх спытала згоды».

Павялічыць

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

НЛ

0
Святлана / адказаць
18.02.2020 / 12:07
ФАЙНА!
0
Алёна К. / адказаць
18.02.2020 / 13:51
Пашанцавала сабачку)
1
Свободный / адказаць
18.02.2020 / 21:17
Да это я понимаю европейская-человеская компания ) такое на беларуских поссовковых предприятиях немыслимо где до сих пор воняет труп совка зашарпаные двери от совка жыстачайшае начальства с начосАм)) эхххх 26 лет как один кошмарный сон)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30