Даслаць навіну
Знайсці
18.02.2020 / 09:46

Абнаўленне Windows 10 зноў прывяло да сіняга экрану смерці

Павялічыць

Карыстальнікі Windows паскардзіліся на абнаўленне KB4532693. Апдэйт павінен быў выправіць праблему з «сінім экранам смерці», але павялічыў колькасць памылак, піша lenta.ru.

Выданне звярнула ўвагу, што карыстальнікі Windows 10 на форумах рэкамендуюць уручную выдаліць абнаўленне KB4532693. Па іх словах, сістэмны апдэйт выклікае крытычную памылку BSoD, вядомую як «сіні экран смерці». Таксама ў некаторых выпадках з-за абнаўлення сістэма не можа загрузіцца. Уладальнікі ліцэнзійных копій Windows заўважылі, што адзіны спосаб вырашэння праблемы заключаецца ў аднаўленні сістэмы.

Паводле апісання на сайце Microsoft, патч KB4532693 быў выпушчаны 11 лютага і павінен быў выправіць памылкі, выкліканыя больш раннім абнаўленнем KB4532695. У пачатку лютага карыстальнікі скардзіліся на шматлікія памылкі сістэмы і з'яўленне «сіняга экрана смерці». Аднак карыстальнікі заўважылі, што абнаўленне Windows 10 зноў прыводзіць да сістэмнай памылкі.

Выданне заўважыла, што абнаўленні для Windows 10 складаней кантраляваць, бо яны ставяцца на камп'ютар аўтаматычна. Windows Latest параіла карыстальнікам ўручную выдаліць патч KB4532693 і чакаць выпуск чарговага абнаўлення Microsoft, якое павінна выправіць памылкі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30