Знайсці
18.02.2020 / 08:491РусŁacБел

Сёння аднаўляецца Ліга чэмпіёнаў. Прычым адразу суперматчам

Юрген Клоп («Ліверпуль») зараз трэнер №1 у свеце, фота з сайта uefa.com

Сёння стартуюць матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Прычым першыя гульні 1/8 фіналу разнесеныя на два тыдні.

Г. зн. два паядынкі будуць згуляныя сёння, два — у сераду, чатыры — на наступным тыдні, што досыць зручна для гледача. Прапускаеш максімум 50%. Адна бяда — пачынацца гульні будуць а 23:00. А ўжо красавіцкія чвэрцьфіналы будуць стартаваць а 22:00, калі Еўропа вернецца на летні час.

Адметна, што матчы 1/8 фіналу адразу пачынаюцца суперматчам: «Атлетыка» — «Ліверпуль».

Яго і пакажа сёння Беларусь-5 (23:00). У прэм'ер-лізе «Ліверпуль» ідзе на першым месцы, апярэджваючы найбліжэйшага суперніка адразу на 25 балаў. У клуба ў 26 гульнях 25 перамогаў, адна нічыя ды ніводнай паразы. На еўрапейскай арэне клуб таксама даўно не прайграваў («Барселоне», якую потым вынес на «Энфілдзе»).

«Атлетыка» ў чэмпіянаце Іспаніі — 4-я. Яе апярэдзіў нават «Хетафе».

Сёння згуляюць таксама «Барусія» Дортмунд — ПСЖ.

За немцаў павінен выйсці галоўнае адкрыццё гэтага сезона 19-гадовы нарвежац Эрлінг Холанд, што правёў восень у «Зальцбургу», дзе таксама забіваў у ЛЧ. У студзені Холанд перайшоў у «Барусію» і адразу накалаціў восем мячоў у пяці гульнях.

У ПСЖ таксама нязломкі: бой абяцаюць даць Неймар, Мбапэ і Кавані. Будзе цікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930