Знайсці
17.02.2020 / 22:476РусŁacБел

Дэпутата Мінгарсавета пасадзілі на 2 гады за тое, што перапісваў свае штрафы ад ДАІ на падначаленых

Сяргей Казлоў узначальваў спартыўна-аздараўленчы комплекс «Алімпійскі» ў Мінску. Двойчы быў дэпутатам мясцовых саветаў і, мяркуючы па апублікаваных дэкларацыях, адным з самых заможных кандыдатаў. У 2019 годзе Казлова асудзілі па карупцыйным артыкуле: высветлілася, што ён у працоўны час на службовым аўтамабілі парушаў правілы дарожнага руху, але адказвалі за гэта яго падначаленыя. Суд прысудзіў яго да 2 гадоў пазбаўлення волі, у пракуратуры палічылі гэта занадта строгім пакараннем, піша Tut.by.

Сяргей Казлоў падчас забаўляльнай праграмы ў Палацы воднага спорту, 2016 год. Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by

Сяргей Казлоў на працягу амаль пяці гадоў — з красавіка 2013 па люты 2018 года — неаднаразова даваў падначаленым указанні падрыхтаваць адказы на запыты з МУС, што правапарушэнні за рулём службовага аўтамабіля здзяйснялі яны. У выніку дзесяць невінаватых супрацоўнікаў былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці і заплацілі штрафы са свайго кашалька, Казлоў фармальна быў чысты перад законам.

Указанні начальніка супрацоўнікі выконвалі, бо баяліся, што ў іх будуць праблемы на працы. А Казлоў пайшоў на такія меры, каб да яго як да кіраўніка дзяржпрадпрыемства і дзеючага дэпутата не было пытанняў з боку начальства і кантралюючых органаў.

51-гадовага Сяргея Казлова прызналі вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 2 арт. 424 КК) і прысудзілі да мінімальнага, паводле санкцыі артыкула, пакарання — 2 гадоў пазбаўлення волі. Аднак дзяржабвінаваўца з рашэннем не пагадзіўся — спачатку быў пададзены пратэст у Мінскі гарадскі суд, а потым і ў Вярхоўны суд.

Не аспрэчваючы віну Казлова, пракурор настойваў, што пакаранне занадта строгае.

Дзяржабвінаваўца прасіў асудзіць Казлова з адтэрміноўкай выканання пакарання. Аднак судовая калегія прыйшла да высновы, што пратэст задавальненню не падлягае — прысуд у выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму пакінулі ў сіле.

Адар'я Гуштын, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера