Знайсці
17.02.2020 / 23:0526РусŁacБел

Заснавальнікі Tut.by і Onliner.by завочна паспрачаліся пра тое, чый сайт больш жоўты

Заснавальнік партала Tut.by Юрый Зісер у відэаінтэрв’ю Dev.by прайшоўся па сваім галоўным канкурэнце на медыяполі — партале Onliner.by.

«Адзін раз мы ўсё ж скапіявалі хады канкурэнта. Памятаеце, гадоў сем таму «Анлайнер» абвесціў крыжовы паход супраць «Тутбая». У іх пачала жахліва расці наведвальнасць. Мы кожны месяц збіраліся з трывогай, назіралі. І калі іх наведвальнасць стала ўсяго ў паўтара разу менш за нашую, да мяне дайшло, у чым справа.

У «нулявыя», калі мы пачыналі, гэта была аўдыторыя актыўная, з вышэйшай адукацыяй. А ў «дзясятых» гадах у інтэрнэт паваліў абы-хто, усе запар, у тым ліку і тэлегледачы. Ім захацелася забавак, гэта абсалютна натуральна. І паколькі «Анлайнер» стаў публікаваць гарачыя жоўтыя навіны — нейкія там рэпартажы з паседжанняў кааператываў, нейкія дзеўкі там былі, конкурсы… І рэйтынг пачаў расці. І тады мы вырашылі ў вялікай ступені гэты ход скапіяваць і таксама пачалі публікаваць жоўтыя навіны. І такім чынам спынілі наступ «Анлайнера», — патлумачыў ён.

Такія фармулёўкі выклікалі абурэнне заснавальніка «Анлайнера» Віталя Шураўкі.

«Карацей, тут наш калега Зісер у нейкім інтэрв'ю сказаў, што, маўляў, «Анлайнер» жоўты і гэтак далей. Тым часам на найсур’ёзнейшым рэсурсе», — напісаў ён у твітары, не хаваючы мацюкоў, і выклаў скрыншоты навінаў Tut.by у інстаграме.

«Расійскі футбаліст паказаў адкрытае фота жонкі. У майтках і з неахайным пучком». «У Гомелі мужчына зацягнуў дзяўчыну да возера і згвалціў. Не дайшла да дому некалькі метраў». «6 трэндаў у жаночай інтымнай гігіене. Дактары супраць гэтага!»

«Мы такую зашкварную ***ню на сайце не пішам. Бывае, канечне, усякае, але не такое ж га*нішча, як з рускай кантэкстнай рэкламы», — падсумаваў Віталь Шураўка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера