Знайсці
17.02.2020 / 19:2422РусŁacБел

ЕС падоўжыў санкцыі супраць Беларусі, у МЗС расчараваныя такім рашэннем

Сёння Еўрапейскі саюз на год падоўжыў санкцыі супраць Беларусі, у МЗС Беларусі расчараваныя такім рашэннем.

У знешнепалітычным ведамстве лічаць санкцыі «беспадстаўнымі перажыткамі мінулага і праявай палітычнай інерцыі ў падыходах Еўрасаюза да выбудоўвання дыялогу з Беларуссю».

«Бо відавочна, што за апошнія гады ў беларуска-еўрапейскіх адносінах дасягнута значна больш, чым за папярэдняе дзесяцігоддзе санкцый», — агучылі ў МЗС сваю пазіцыю.

У сваёй афіцыйнай заяве міністэрства заклікала Еўрасаюз да адмовы ад санкцыйных клішэ, якія толькі перашкаджаюць нармальнаму дыялогу і супрацоўніцтву як па двухбаковых пытаннях, так і па пераадоленні агульных выклікаў у рэгіёне, і выказала надзею, што ўжо ў найбліжэйшай будучыні беларуска-еўрапейскія адносіны набудуць сапраўды недыскрымінацыйны характар.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930