Знайсці
17.02.2020 / 19:01РусŁacБел

У Кітаі старыя купюры юаняў будуць адпраўляць на каранцін

Кітайскія ўлады прынялі рашэнне абмежаваць абарачэнне старых купюр на тых тэрыторыях, якія больш за ўсё пацярпелі ад каранавіруса. Іх будуць дэзынфікаваць і адпраўляць на двухтыднёвы каранцін. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на намесніка старшыні Народнага банка Кітая Фан Іфэя. Піша Tut.by.

Каб стрымаць распаўсюджванне захворвання, Кітайскі цэнтрабанк плануе паскорыць меры па абеззаражванні старых банкнот, на якіх можа захоўвацца вірус. У прыватнасці, грошы будуць апрацоўваць ультрафіялетам або высокімі тэмпературамі, а потым адпраўляць на 14-дзённы «каранцін». Пасля гэтага грошы зноў могуць быць выпушчаныя ў абарачэнне. Таксама кітайскім банкам парэкамендавалі асобна прымаць наяўнасць, якая паступіла з бальніц і прадуктовых рынкаў.

У правінцыю Хубэй, якая з'яўляецца эпіцэнтрам распаўсюджвання каранавіруса, таксама перададуць новыя банкноты на суму 600 мільярдаў юаняў (каля 85,9 мільярда даляраў).

Раней навукоўцы высветлілі, што каранавірусы могуць захоўвацца на «нежывых» паверхнях да дзевяці дзён. Аднак стойкасць кітайскага каранавіруса, які атрымаў назву COVID-19, дакладна пакуль невядомая.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031