Даслаць навіну
Знайсці
17.02.2020 / 16:19 1

Жыхар Брэста здаў машыну ў рамонт, а забраў з кювета

Павялічыць

Вечарам на аўтадарозе ля аграгарадка Мухавец Брэсцкага раёна знойдзены аўтамабіль з прыкметамі, характэрнымі для ДТЗ, паведамляе абласная міліцыя.

На месца здарэння неадкладна быў накіраваны экіпаж ДАІ УУС. Сапраўды, у кювеце на 2 км аўтадарогі Мухавец-Вулька Застаўская быў «Фальксваген Пасат» з механічнымі пашкоджаннямі. Побач знаходзіўся мужчына, які растлумачыў, што з'яўляецца пасажырам, а кіроўца ўцёк у невядомым накірунку.

У ходзе разбору супрацоўнікі ДАІ ўсталявалі ўладальніка транспартнага сродку. Жыхар абласнога цэнтра за некалькі гадзін да таго аддаў машыну ў адну з рамонтных аўтамайстэрань горада.

Хутка сышчыкі ўсталявалі і затрымалі фігуранта. Ім аказаўся непрацуючы і раней судзімы 40-гадовы жыхар Брэста, які, відаць, і вырашыў пакатацца на чужым аўто.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

0
Аўген / адказаць
18.02.2020 / 00:51
"устанавілі". Усталяваць можна дэталь на аўто
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30