Знайсці
17.02.2020 / 16:24РусŁacБел

Мінскі паўмарафон у 2020 годзе стане самым масавым у сваёй гісторыі

Паўмарафон пройдзе ў гэтым годзе 13 верасня па новым маршруце. Як і раней, бегунам прапануюць на выбар тры дыстанцыі, а ўсяго на трасе плануюць сабраць 42 000 чалавек. Прызавы фонд сфармуе Банк Дабрабыт як плацінавы партнёр паўмарафона.

Ліміт бегуноў павялічаны на 2000 у параўнанні з леташнім спаборніцтвам. Тым самым гэта будзе самы масавы забег, які калі-кольвечы праводзіўся ў Беларусі. У залежнасці ад падрыхтоўкі і жадання можна будзе прабегчы 5,5, 10,55 або 21,1 км.

Уступныя ўнёскі стартуюць з 13 рублёў — у столькі абыдзецца ранняя (да 10 мая) рэгістрацыя на маршрут у 5,5 км. Бясплатна прабегчы змогуць школьнікі, студэнты, пенсіянеры, ліквідатары ЧАЭС і людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Максімальная сума складзе 100 рублёў — гэта калі запісацца на дыстанцыю 21,097 км за дзень да забегу. У набор удзельніка ўваходзяць фірмовая майка, нумары з электронным чыпам і сувеніры ад спонсараў.

Першыя тры месцы на кожнай дыстанцыі будуць грашовымі. Прызавы фонд сфарміруюць не з унёскаў удзельнікаў, а за кошт сродкаў Банка Дабрабыт.

Маршрут асноўнага забегу на 21,1 км будзе стартаваць на праспекце Пераможцаў, пасля чаго збочыць на праспект Незалежнасці і зробіць кола пад мостам паміж будынкамі БДУ і Пэдунівэрсітэту. Затым удзельнікі прабягуць ўздоўж вуліцы Карла Маркса, вернуцца на праспект ля Купалаўскага тэатра, дабяруцца да плошчы Перамогі, з якой патрапяць на вуліцу Камуністычную і пранясуццца па дарогах побач з ракой Свіслач. Пасля Старажоўскай вуліцы калона заверне налева і трапіць на праспект Пераможцаў. Па ім паўмарафонцы дабяруцца да «Мінск-Арэны», аббягуць яе і накіруюцца назад. Па традыцыі завершыцца забег каля Палаца спорту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера