Знайсці
17.02.2020 / 15:1810РусŁacБел

Аднаразовы пластыкавы посуд пачнуць забараняць з наступнага года. Але будуць рабіць гэта паэтапна

Забарона на выкарыстанне аднаразовага пластыкавага посуду ў Беларусі ўступіць у сілу з 1 студзеня 2021 года. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, паведамляюць «Мінск-навіны».

— На першапачатковым этапе выключаць пластыкавыя стаканчыкі, талеркі, палачкі для размешвання напояў і кантэйнеры для захоўвання ежы, — растлумачыў Корбут.

— Затым паэтапна ўвядуць забарону і на другі пластык, які не падлягае перапрацоўцы. Яго ўжо ёсць чым замяніць, — сказаў Аляксандр Корбут. — Некаторыя прадпрыемствы канцэрна «Беллеспаперапрам» цалкам гатовыя да выпуску папяровых пакетаў і мяшкоў, латкоў для яек з кардону. Свае паслугі ў пераходзе з пластыку на экалагічную ўпакоўку прапануюць і некаторыя камерцыйныя структуры. Але ў крамах у папяровай тары пакуль што прадаюцца ў асноўным мука і цукар, а тыя ж рыс і макароны — усё яшчэ ў поліэтыленавых пакетах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930