Знайсці
17.02.2020 / 15:1020РусŁacБел

На канцэрце кантралёр зрабіла заўвагу мужчыну, каб той не танцаваў у ложы. А той ударыў дзяўчыну галавой аб крэсла

Здарэнне адбылося яшчэ 12 лістапада на канцэрце рок-групы «Назарэт», што прайшоў у мінскім Палацы Рэспублікі. Кампанія сяброў назірала за канцэртам з ложы. У адзін з момантаў мужчыны пачалі танцаваць, размахваючы рукамі і уключаючы ліхтарык, паведамляе генпракуратура.

На такія паводзіны 27-гадовы кантралёр установы зрабіла заўвагу, прапанавала прайсці ў партэр, дзе дазвалялася танцаваць.

Аднаму з мужчынаў заўвага не спадабалася. Ён схапіў дзяўчыну за шыю і тулава, а пасля ўдарыў галавой аб крэсла ды адцягаў за валасы.

Потым гэты 46-гадовы мужчына заявіў, што не зразумеў словы пацярпелай. А паколькі тая не адказала на яго пытанні, ён ужыў да яе гвалт.

Абвінавачаны прасіў вызваліць яго ад крымінальнай адказнасці і прымяніць меры адміністрацыйнага ўздзеяння — пракурор раёна адхіліў такое хадайніцтва з-за дзёрзкасці злачынства.

Пракуратура Цэнтральнага раёна прыйшла да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання і пагадзілася з прававой кваліфікацыяй зробленага па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Справа аб хуліганстве накіравана ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930