Знайсці
17.02.2020 / 14:568РусŁacБел

Беларусь, сцерва, картоха. З якімі нумарнымі знакамі ездзяць нашы землякі па амерыканскіх дарогах ФОТЫ

У штаце Тэхас ездзіць аўтамабіль з нумарам «KAXAHHE», а побач радок з песні Лявона Вольскага: «Маё каханне, пакажы мне шлях дадому».

Такі падарунак зрабіла жонка беларусу Дзмітрыю Дубянецкаму на Дзень усіх закаханых.

«Наша Ніва» пацікавілася ў беларуса Аляксея Калеснікава, што жыве ў ЗША, як часта сустракаюцца беларускія словы на заакіянскіх аўтамабільных нумарах?

Паколькі ў ЗША кожны сам можа выбіраць, што будзе напісана ў яго на нумарах, то надпісы BELARUS не такая і рэдкасць.

Фота з суполкі «Беларусы ЗША. Разам лягчэй». 

«Галоўнае, каб знак утрымліваў інфармацыю пра штат, дзе зарэгістраваны аўтамабіль. І каб у нумары не было мацюкоў. За гэтым сочаць работнікі аддзела рэгістрацыі транспартных сродкаў, якая прымае рашэнне аб выдачы знакаў», — распавядае Аляксей Калеснікаў.

За нумарны знак у штаце Каларада давядзецца заплаціць $60. У іншых штатах можа быць іншы кошт. 

«Я жыву ў штаце Каларада. І на свае вочы даводзілася бачыць: BELARUS, GRODNO, CTEPBA. Са штата Ілінойс мне даслалі аўтамабільны нумар з надпісам KAPTOXA», — расказвае Аляксей.

Анатоль Ярмоленка, калі быў у ЗША, зрабіў на памяць фотаздымак з «іменнымі» нумарамі машыны — SYABRY. 

Для саміх амерыканцаў аўтамабільны нумар — гэта спосаб расказаць пра сябе, абазначыць сваю грамадзянскую пазіцыю, заклікаць да чагосьці. Улады штата Каларада прапануюць каля 100 дызайнаў аўтамабільных знакаў, на якіх можа быць інфармацыя пра тое, што ўладальнік машыны падтрымлівае сістэму адукацыі або заклікае змагацца з ракам.

«Таксама можна ўбачыць надпісы «вазьміце жывёлу з прытулку», «паважай жыццё», «дзеці перадусім». А інфармацыя пра тое, у якой школе вучыўся або дзе служыў уладальнік машыны, сустракаецца вельмі часта», — расказаў Аляксей Калеснікаў.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930