Знайсці
17.02.2020 / 14:005РусŁacБел

У Фінляндыі задумаліся над увядзеннем вайсковага прызыву для жанчын

Finnish Defence Forces

Цяпер кожны трэці малады чалавек у Фінляндыі не праходзіць ваеннай службы. У выніку ўсё больш папулярнасці набірае ідэя пра абавязковы ваенны прызыў для жанчын. На гэты момант жанчыны могуць добраахвотна служыць у войску, але яны не падлягаюць прызыву, піша yle.fi.

Міністр абароны Анты Кайканен гатовы разгледзець такі варыянт жаночай службы.

«Варта прааналізаваць пытанне. У ходзе прызыву можна было б расказаць пра магчымасці, якія служба ў арміі прапаноўвае. Заадно можна было б праверыць, ці ўсё ў парадку ў маладых людзей і пры неабходнасці параіць, куды можна звярнуцца па дапамогу», — сказаў ён.

 Саюз рэзервістаў падтрымлівае прапанову. Там кажуць, што ў Фінляндыі шмат жанчын, якія маглі б стаць выдатнымі салдатамі. Аднак, яны не абавязкова павінны засяроджвацца на тых жа галінах, што і мужчыны. Асаблівасці вядзення ваенных дзеянняў у сучасным свеце маюць на ўвазе новыя навыкі. Так, у многіх жанчын ёсць добрыя веды ў галіне кібербяспекі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера