Знайсці
17.02.2020 / 13:44РусŁacБел

Экс-дырэктару Пружанскага завода радыёдэталяў далі сем гадоў калоніі

У Брэсце сёння абвясцілі прысуд у дачыненні да былога дырэктара Пружанскага завода радыёдэталяў, перадае БелТА.

Судовая калегія па крымінальных справах у адкрытым паседжанні разгледзела крымінальную справу і прызнала былога кіраўніка вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры - гэта значыць па частцы 3. арт. 430. яму прызначана пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на пяць гадоў.

Суд вярнуў ў даход дзяржавы 19,4 тыс. рублёў, а таксама маёмасць падсуднага (мэбля, бытавая тэхніка, гараж, аўтамабіль, матацыкл і іншае).

Яго змоўшчык, дырэктар ТАА, прызнаны вінаватым па ч.2 арт. 431 КК — дача хабару ў буйным памеры. Ён прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда.

Прысуд можна абскардзіць і апратэставаць ў апеляцыйным парадку ў Вярхоўным судзе ва ўстаноўлены законам тэрмін.

Дырэктар Пружанскага завода радыёдэталяў быў затрыманы з доказамі злачынства 2 ліпеня ў Мінску. Кіраўнік прадпрыемства атрымаў незаконнае ўзнагароджанне ў памеры $ 1,2 тыс. ад заснавальніка камерцыйнай структуры. Грошы прызначаліся за спрыяльнае вырашэнне пытанняў гаспадарчых узаемаадносін паміж дзвюма арганізацыямі. Падчас следства было ўстаноўлена, што дырэктар завода сістэматычна браў хабар ад прадстаўніка гэтай фірмы — практычна штомесяц на працягу некалькіх гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930