Даслаць навіну
Знайсці
17.02.2020 / 13:34 6

Міністр фінансаў: Рыхтуецца ўказ па зменах у выплаце дарожнага збору

Пра гэта распавёў журналістам кіраўнік ведамства Максім Ермаловіч, піша БелТА.

«Мы працуем над падрыхтоўкай праекта ўказа, які трохі змяняе сістэму збірання платы за дарожную інфраструктуру, устанаўлівае больш справядлівы механізм яе выплаты для тых людзей, якія непастаянна выкарыстоўваюць транспарт, — расказаў міністр. — Але ў цэлым гаворка ідзе аб захаванні існуючага парадку выплаты дарожнага збору з пашырэннем льгот для асобных катэгорый, зменай перыядычнасці выплаты, зніжкамі для тых, хто гатовы аплачваць на даўжэйшы тэрмін».

Па словах Максіма Ермаловіча, змены ў цэлым накіраваны на паляпшэнне існуючай сістэмы. «Такі праект указа Міністэрства фінансаў падрыхтавала, уносіць яго на разгляд урада. Будзем абмяркоўваць і дакладваць кіраўніку дзяржавы», — сказаў ён.

Міністр удакладніў, што, на думку Мінфіна, дарожны збор будзе адвязаны ад праходжання тэхагляду. «Будзе іншая сістэма кантролю. Разглядаюцца варыянты, калі будзе тэхнічная гатоўнасць да ўвядзення новай сістэмы. Акрамя таго, будуць устаноўлены больш справядлівыя і прымальныя для насельніцтва механізмы выплаты», — дадаў Максім Ермаловіч.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

1
Алег80 / адказаць
17.02.2020 / 17:39
Задзяўблі ўжо з гэтымі зменамі дарожнага збору! Першае, што трэба было зрабіць - 75-80% сродкаў накіроваць на мясцовыя дарогі, і галоўнае - забяспечыць празрыстаць выдзялення сродкаў (справаздачнасць у інтэрнэце) і непасрэдны ўдзел насельніцтва (шляхам галасавання) у прыярытэтнасці рамонту тых ці іншых дарог.
0
HENRIK KWINTA / адказаць
17.02.2020 / 19:11
Яки дарожны збор? Плациць за дароги яких няма? Чаму я павинен у сельскай мясцовасци биць машыну па ямах и выбоинах,а нейки х... за мае грошы будзе катацца па добрай у Менску? Я жыву у вёсцы и дароги для мяне павинны быць там дзе я езжу и жыву и мне вашы кальцавыя у Менску да жопы.
0
Дед Мороз / адказаць
17.02.2020 / 19:40
Не платить ведь можно если видишь, что во дворах, а иногда и не во дворах по сути нет дороги?!

С какого перепугу я должен платить если внутри двора вся дорога разбита и ремонт не чесались делать даже с момента ввода этого сбора?
С какого перепугу мои родители должны платить сбор когда дороги (с твёрдым покрытием) на городской улице нет вообще ещё с 80-х?

Когда будет прозрачная система мониторинга и контроля куда пошли деньги (уплаченные как транспортный (топливный, да хоть мазаичный сбор, не в названии то дело)) - чтобы каждый гражданин Беларуси видел сколько собрано к примеру в регионе, сколько потрачено именно в регионе где он в основном использует транспортное средство, и почему в итоге ничего не сделано)?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30