Знайсці
17.02.2020 / 12:058РусŁacБел

Лукашэнка пацікавіўся ў міністра фінансаў: А што там з заробкамі бюджэтнікаў? А то ў СМІ рознае пішуць

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра фінансаў Максіма Ермаловіча. Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу пацікавіўся сітуацыяй з бюджэтам краіны, а таксама тым, як выконваюцца абавязацельствы перад бюджэтнікамі ў частцы заробкаў, піша БелТА.

«Мы з вамі вызначаліся тыдзень таму, што вы прааналізуеце за гэты тыдзень сітуацыю з сёлетнім бюджэтам — як ён складаецца. І некалькі слоў аб леташнім бюджэце — як ён выкананы. І ў цэлым якая сітуацыя, каб мець уяўленне. А то мы тут змагаемся на розных эканамічных франтах. Але вынік гэтых бітваў заўсёды бачны фінансава ў бюджэце», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама пацікавіўся, як выконваецца бюджэт па асноўных артыкулах. «Што з заробкамі бюджэтнікаў, ці выконваем абавязацельствы, асабліва па той рэформе заработнай платы, пра якую мы гаварылі? У СМІ пішуць рознае, але хацелася б ведаць, як ідуць справы. І па астатніх пытаннях фінансавання з бюджэту», — спытаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў праінфармаваць аб прапановах па зменах на страхавым рынку: «Не забудзьцеся сказаць пра «Белдзяржстрах», страхавыя арганізацыі. Вы ўносіце прапанову па нейкім перафарматаванні, ператварэнні ў ААТ. Я ў вас пытаўся, што за праблема, ці вы можаце працаваць. Вы сказалі, што можаце, і зноў уносіце прапанову. Гэта значыць можаце працаваць па-старому, як гэта ёсць, нічога не ламаючы. Раптам вы прапануеце зрабіць акцыянернае таварыства на гэтай базе. Навошта мы робім гэтыя крокі? Хацелася б, каб вы растлумачылі і сваю працу па страхавому кірунку».

Максім Ермаловіч паведаміў, што выкананне бюджэту 2019 года па ўсіх паказчыках, як даходах, так і расходах, склалася вышэй, чым планавалася. «Сфарміраваны дадатковы прафіцыт бюджэту. У цэлым прафіцыт кансалідаванага бюджэту склаў Br3,1 млрд. І мы працягнулі за два гады назапашваць рублёвыя рэшткі сродкаў бюджэту, каб сфармаваць фінансавую падушку бяспекі для ўстойлівага выканання бюджэту ў будучыні, — сказаў міністр. — Акрамя таго, валютныя рэшткі на рахунках Міністэрства фінансаў істотна павялічыліся. Гэта дазваляе нам па валютных абавязацельствах мець запас трываласці».

Бюджэтнікам налічылі заробкі па новай сістэме. Што атрымалі людзі і як рэагуюць на змены?

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера