Знайсці
17.02.2020 / 11:001РусŁacБел

Памёр экс-галкіпер «МЮ» Гары Грэг. Ён ацалеў у авіякатастрофе 1958 года і выратаваў некалькі чалавек

Памёр былы галкіпер «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Паўночнай Ірландыі Гары Грэг. Пра гэта паведамляе «Бі-Бі-Сі».

Выданне не ўдакладняе прычыну смерці спартсмена. Яму было 87 гадоў.

Грэг выступаў за манкуніянцаў з 1957 па 1966 год. Галкіпер быў адным з ацалелых у Мюнхенскай авіякатастрофе 1958 года, у якой загінулі 23 чалавекі, у тым ліку многія гульцы «Манчэстэр Юнайтэд». Грэга пасля назвалі героем: ён выцягнуў некалькіх людзей з палаючага самалёта. На поле ён вярнуўся праз два тыдні пасля трагедыі.

У складзе зборнай Паўночнай Ірландыі Грэг правёў 25 матчаў. У 1958-м ён дапамог ёй дайсці да чвэрцьфіналу чэмпіянату свету і стаў найлепшым варатаром турніру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930