Знайсці
17.02.2020 / 10:4810РусŁacБел

«Выклікаў і пагроз не становіцца менш» — у Лукашэнкі абмеркавалі сітуацыю на беларускай мяжы

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння пры зацвярджэнні рашэння на ахову Дзяржаўнай мяжы органамі памежнай службы ў 2020 годзе, паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што памежная бяспека — найважнейшае пытанне дзяржаўнай палітыкі, таму штогод на зацвярджэнне прэзідэнта выносіцца рашэнне на ахову мяжы.

«На жаль, выклікаў і пагроз памежнай бяспекі год ад году не становіцца менш», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, растуць патокі незаконнай міграцыі, аб'ёмы кантрабанды наркотыкаў і іншых сродкаў злачыннай дзейнасці. «Павялічваецца ваенная актыўнасць па той бок мяжы. Пры гэтым Беларусь ніколі нікому не пагражала і пагражаць не збіраецца як у сферы эканомікі, так і ў ваеннай сферы, — заявіў ён. — Гаворачы пра эканоміку, я маю на ўвазе апошнія заявы і шквал крытыкі ў наш адрас з боку Расіі, што мы нібыта пагражаем ці то спыніць пастаўкі нафты на Захад, ці то выліліся пагрозамі, што будзем браць нафту з транзітнага нафтаправода для забеспячэння нашых НПЗ».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: паміж Беларуссю і Расіяй афіцыйна замацаваная дамоўленасць на пастаўку 24 млн т нафты. «Вось і ўсё», - заўважыў ён.

У мінулым годзе Лукашэнка прыняў рашэнне павялічыць штатную колькасць пагранічнага ведамства, каб умацаваць дзейсныя падраздзялення на межах, стварыць новыя заставы і баяздольныя манеўраныя групы, ліквідаваныя пасля распаду Савецкага Саюза. Такія падраздзялення павінны пісьменна і эфектыўна прымяняцца ў ахове пагранічных рубяжоў, а для аператыўнага вырашэння задач у розных умовах аснашчацца сучаснымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера