Знайсці
17.02.2020 / 09:0720РусŁacБел

Заяўкі на ўдзел у праймерыз падалі шэсць чалавек. А сёмы не паспеў сабраць подпісы

Фота Надзеі Бужан

16 лютага ў 23:59 скончылася падача дакументаў для ўдзелу ў працэдуры «Народнага галасавання» (Праймерыз — абранні кандыдата ад апазіцыі на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах), паведаміў у сваім фэйсбуку каардынатар штаба, старшыня БСДП (Грамада) Ігар Барысаў.

У тэрмін падаць неабходны пакет дакументаў у адпаведнасці з вызначанай працэдурай здолела шэсць чалавек: Юрый Губарэвіч, Мікалай Казлоў, Павел Севярынец, Вольга Кавалькова, Ганна Канапацкая і Аляксей Янукевіч.

Прычым Кавалькова і Канапацкая для свайго ўдзелу сабралі подпісы, астатнія прэтэндэнты на званне «адзінага» былі вылучаны ад сваіх арганізацый.

Не паспеў сабраць неабходную колькасць подпісаў бізнэсовец з Фаніпаля Уладзімір Усеня (адважыўся пачаць збор подпісаў усяго за два дні да сканчэння працэдуры).

У панядзелак пачынаецца праверка дакументаў, якія паступілі ў штаб «Народнага галасавання», яна будзе працягвацца максімум два тыдні.

У сакавіку пачнецца само «народнае галасаванне», кандыдатура «адзінага» павінна быць абвешчана да канца мая.

Таксама пра свой магчымы ўдзел у выбарах заявілі кіраўнік БСДГ Сяргей Чэрачэнь, прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930