Знайсці
17.02.2020 / 07:09РусŁacБел

«Манчэстэр Сіці» могуць скараціць тэрмін адхілення ад еўракубкаў ці ўвогуле адмяніць яго

«Манчэстэр Сіці» могуць скараціць тэрмін адхілення ад еўракубкаў пасля разгляду справы ў Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане (CAS). Пра гэта паведамляе The Athletic.

Па інфармацыі выдання, тэрмін дыскваліфікацыі можа быць скарочаны да аднаго года або адменены зусім. У гэтым выпадку на кіраўніцтва «гараджан» накладуць дадатковы штраф.

14 лютага «Ман Сіці» адхілілі ад удзелу ў еўракубках на два гады. Прычынай сталі парушэнні клубам правілаў фінансавага fair play. У заяве гаворыцца, што англійская каманда з 2012 па 2016 год завышала спонсарскія даходы на рахунках і ў інфармацыі аб бясстратнасці. Акрамя гэтага, «Манчэстэр Сіці» абавязалі выплаціць штраф 30 мільёнаў еўра. Клуб абскарджвае рашэнне ў CAS.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера