Знайсці
16.02.2020 / 20:182РусŁacБел

У Маскоўскай патрыярхіі адказалі на словы протаіерэя аб грамадзянскім шлюбе і «бясплатных прастытутках»

Намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай патрыярхіі епіскап Зеленаградскі Сава (Тутуноў) палічыў абразлівым выказванне кіраўніка патрыяршай камісіі па справах сям'і протаіерэя Дзімітрыя Смірнова, які раскрытыкаваў жанчын, што пагаджаюцца на сужыцельства, піша РБК.

«Ёсць сацыяльны кантэкст, які патрабуе пэўнай лексічнай этыкі. Выкарыстанне падобнага выказвання ў дадзеным кантэксце лічу непрымальным», — лічыць Тутуноў.

Епіскап адзначыў, што ў сучаснага грамадства маюцца праблемы з адказнасцю, аднак «гэта не дае нагоду да выказанай характарыстыкі». На яго думку, Смірноў справядліва паказаў на безадказнасць мужчын, якія не жадаюць уступаць у шлюб са сваёй выбранніцай.

Раней протаіерэй Дзімітрый Смірноў параўнаў жанчын, якія згаджаюцца на сужыцельства, з «бясплатнымі прастытуткамі». Паводле яго слоў, такіх жанчын мужчыны ўспрымаюць як «часовую ўцеху» і карыстаюцца іх «паслугамі» бясплатна. Святар адзначыў, што ў мужчыны не павінны ўзнікаць цяжкасці з уступленнем у шлюб з жанчынай, калі ён разглядае яе ў якасці сваёй будучай жонкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031