Знайсці
16.02.2020 / 16:3161РусŁacБел

Статкевіч агучыў план на выбары-2020: хоча вылучыць 30 кандыдатаў у прэзідэнты і пачаць пратэсты

Мікола Статкевіч. Фота Надзеі Бужан

Палітык Мікола Статкевіч, кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах-2010, агучыў свой план на выбары-2020.

«Мы хочам перадусім выкарыстаць этап збору подпісаў, бо пасля Лукашэнка кагосьці зарэгіструе, кагосьці не зарэгіструе», — заявіў ён у жывым эфіры ютуб-канала «Краіна для жыцця».

Статкевіч збіраецца спачатку падаць дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Гэта будзе 3700-4000 чалавек, якія пакідалі подпісы яго прыхільнікам падчас парламенцкай кампаніі.

Калі Статкевічу адмовяць — а ЦВК не хоча яго рэгістраваць праз наяўнасць судзімасці, — ён пяройдзе да наступнага этапу.

«Беларускі нацыянальны кангрэс зарэгіструе мінімум 30 ініцыятыўных груп [па зборы подпісаў — Рэд.]. Мы хочам, каб у кожным буйным горадзе быў хаця б адзін чалавек, які вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты. Гэты чалавек будзе абаронены тым, што вылучаецца кандыдатам».

Статкевіч дапускае, што ініцыятыўная група ва ўсіх іх можа быць аднолькавая. А іх кіраўніком будзе ён, Статкевіч.

Гэтыя людзі, як ён мяркуе, пачнуць пратэсты з патрабаваннем правядзення выбараў без удзелу Лукашэнкі, але з удзелам Статкевіча і іншых палітыкаў, абмежаваных у правах.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031