Даслаць навіну
Знайсці
16.02.2020 / 15:35 10

Лукашэнка асабіста праверыў трасу ў Раўбічах і пастраляў ФОТА

Павялічыць

Аляксандр Лукашэнка сёння азнаёміўся з падрыхтоўкай рэспубліканскага цэнтра па зімовых відах спорту «Раўбічы» да чэмпіянату Еўропы па біятлоне, піша БелТА.

Ён таксама асабіста разам з камандай апрабаваў трасу.

«Калі ўлічваць цяперашнія ўмовы надвор'я (кажуць, гэта не анамалія, а нестандартныя, атыповыя ўмовы), то трэба аддаць належнае тым, хто здолеў, як у народзе кажуць, падцэліцца, калі быў невялікі мінус, і нарыхтаваць горы снегу, выкласці трасу», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што нават у паўночных краінах няма снегу, і міжнародны саюз біятланістаў звярнуўся з просьбай, каб спаборніцтвы правялі ў Беларусі. Не толькі чэмпіянат Еўропы, але і этап Кубка IBU.

Павялічыць

«Шчыра скажу, вельмі перажываю за гэта, кантралюю. Практычна кожную раніцу мне дакладваюць, што зроблена. А сёння я вырашыў нечакана сваю трэніроўку перанесці сюды і паглядзець. Вядома, траса разбіта, цяпер ужо нуль (градусаў). Таму цяжкавата, асабліва для аматараў. А спартсмены трэніруюцца нармальна. Мы зробім трасу. Снега вунь, бачыце, горы настралялі — цэлы дывізіён гармат (снежных) стаіць, і нашых, і ня нашых», — выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы.

«Таму калі дажджу не будзе, чэмпіянат Еўропы і этап Кубка мы правядзем дастойна. Не падвядзем міжнароднікаў, якія проста нас папрасілі выратаваць іх, бо нідзе няма снегу», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

1
Сяргей з Менску / адказаць
16.02.2020 / 17:56
Божанька! Не дай мне звар‘яцець у гэтай краіне. Я больш не магу!
1
Common Sense / адказаць
16.02.2020 / 19:24
Як такому таленавітаму і разнастайнаму непашанцавала з народцам
0
Василиса / адказаць
16.02.2020 / 22:54
Дараги (у прамым сэнсе) Прэзидэнт! Вы поунасцю адпавядаеце пасадзе Прэзидэнта....., але не Краины , а якой небудзь спартыунай федэрацыи.Кали ласка, и займайцеся спортам .Тут Вы на сваим (!) месцы.Бо эканомика ,бачна, Вам ужо не па силе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30