Знайсці
16.02.2020 / 17:3422РусŁacБел

Каманда з Магілёва жартавала на КВЗ з беларускіх рэалій і Лукашэнкі. Але гэта ў эфіры АНТ не паказалі

Каманда з Магілёва «Доктар Хаусс» першы раз згуляла ў Вышэйшай лізе КВЗ. 15 лютага гульню паказалі па расійскім «Першым канале», паведамляе Еўрарадыё.

Яны жартуюць і пра інтэграцыю Беларусі і Расіі, і пра перамогі Лукашэнкі на выбарах. Але не пра бульбу: «Пра рэлігію жартаваць нельга!»

Вось як гэта было. Выступленні беларусаў на 17:40 і на 1:08:00:

— Мы ўжо тры дні ў Маскве. Ты ўжо працу знайшоў?
— Ды я наогул сюды прыехаў з прыгожай дзяўчынай пазнаёміцца ​​…
— Ты дурань? У Маскве ўсё ведаюць, што з беларусамі нельга. Мы ж браты!

— Так, вы беларускія навукоўцы? Вось вам рыдлёўкі, шукайце нафту. Вам далі год.
— А калі не знойдзем?
— Дадуць па пяць!

— А гэта чые дэкарацыі?
— Гэта агульныя.
— А мы, беларусы, наогул не супраць, каб расійскае было агульным!

— «Апостал Лука» — гэта не імя. Гэта недапісанае прозвішча…

— Саша, мы беларусы! Нам забаронена свістаць на заканадаўчым узроўні!

— У нас што, няма грошай?
— У нас ёсць грошы, нам даюць спонсары. Але мы ж беларусы, мы не ўмеем правільна выкарыстоўваць чужыя грошы!

У выніку каманда хаця і з трэцяга месца, але выйшла ў чвэрцьфінал. Віншуем!

Але вось у эфіры на АНТ у суботу выпуск КВЗ не паказалі.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930