Знайсці
16.02.2020 / 12:393РусŁacБел

Кіраўнікі Азербайджана і Арменіі ўпершыню падыскутавалі пра Карабах

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян упершыню ўзялі ўдзел у адкрытых панэльных абмеркаваннях канфлікту ў Нагорным Карабаху. Бакі падыскутавалі пра сітуацыю ў рэгіёне на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, паведамляе lenta.ru

У ходзе дэбатаў «Новыя тэндэнцыі ў нагорна-карабахскім канфлікце» Аліеў заявіў, што яшчэ ў 1921 годзе бальшавіцкае прадстаўніцтва ў рэгіёне прыняло рашэнне «захаваць Карабах у складзе Азербайджана». Менавіта таму, лічыць Аліеў, пазіцыя армянскага боку аб тым, што Карабах быў перададзены Азербайджану, не адпавядае рэчаіснасці.

У той жа час Пашынян адзначыў, што «міжнародная супольнасць стомлена» ад паўтараемых гадамі довадаў бакоў. «Немагчыма рашыць 30-гадовы канфлікт за 1-2 крокі», — сказаў прэм'ер, прапанаваўшы здзяйсняць «міні-рэвалюцыі» і паэтапна адыходзіць ад ранейшых жорсткіх пазіцый.

На думку Пашыняна, рашэнне канфлікту павінны рабіць усе тры бакі: Арменія, Нагорны Карабах і Азербайджан. Пры гэтым ён лічыць, што для «лепшага разумення» пазіцый бакоў трэба выкарыстоўваць сацсеткі, якія дапамагаюць бачыць канфлікт у рэгіянальным і глабальным кантэксце.

Аліеў выказаўся за паэтапнае рашэнне, пры гэтым падкрэсліўшы, што Баку пойдзе на саступкі пры ўмове, калі Ерэван спыніць фінансаваць Нагорны Карабах і выведзе адтуль свае войскі. Пашынян адказаў, што ў рэгіёне няма армянскіх войскаў, а толькі мясцовыя сілы самаабароны і добраахвотнікі з Арменіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930