Знайсці
16.02.2020 / 09:1350РусŁacБел

У РПЦ назвалі грамадзянскіх жонак бясплатнымі прастытуткамі

У Рускай праваслаўнай царкве (РПЦ) грамадзянскіх жонак назвалі бясплатнымі прастытуткамі. Такое меркаванне выказаў старшыня патрыяршай камісіі па пытаннях сям'і протаіерэй Дзімітрый Смірноў, перадае «Інтэрфакс».

Смірноў таксама заявіў, што грамадзянскія жонкі — часовая ўцеха. На яго думку, расійскія жанчыны не разумеюць, што такое шлюб.

«Неахвота сказаць «Я бясплатная прастытутка», таму кажуць: «У мяне грамадзянскі шлюб». Добры дзень! Ды не, ты проста бясплатна аказваеш паслугі — і ўсё, а так цябе ніхто за жонку не лічыць», — сказаў протаіерэй.

Святар адзначыў, што ў Расіі замужніх жанчын на мільёны больш, чым жанатых мужчын. Ён патлумачыў гэта тым, што многія мужчыны жанатыя грамадзянскім шлюбам. Па словах Смірнова, яны не лічаць за жонак тых, з кім жывуць такім чынам. «Ну што, цяжка зарэгістравацца, ці што? Ды не, ніякай цяжкасці», — абурыўся прадстаўнік РПЦ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930