Знайсці
16.02.2020 / 08:576РусŁacБел

Рыбак праваліўся пад лёд, яго таварыш трымаў яго за рукі да прыезду ратавальнікаў

Здарэнне адбылося ўдзень у суботу ў Сенненскім раёне на возеры Навасельскае. Ратавальнікам паступіла паведамленне, што чалавек тануў на тым возеры, паведамляе 112.by.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, то пабачылі, што на возеры на адлегласці 20 м ад берага праваліўся пад лёд 66-гадовы мужчына. 

Рыбак выйшаў на лёд, каб налавіць рыбы, праваліўся, у гэты час яго таварыш знаходзіўся на беразе. Пабачыўшы тонучага, патэлефанаваў на лінію 102 і кінуўся на дапамогу, трымаў таго за рукі над палонкай да прыезду ратавальнікаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031