Знайсці
16.02.2020 / 08:49РусŁacБел

Колькасць ахвяр каранавіруса працягвае расці

Да 16 лютага заражэнне каранавірусам COVID-19 пацвердзілася ў 68 500 чалавек. Пра гэта паведамляе Нацыянальная камісія па ахове здароўя КНР.

Паводле яе звестак, за апошнія суткі ў Кітаі ад захворвання загінулі 142 чалавек, тады як 1323 вылечыліся. Агульная колькасць ахвяр каранавіруса ў КНР павялічылася да 1665 чалавек, усяго атрымалася вылечыць 9 419 чалавек.

У правінцыі Хубэй, як паведамляе рэгіянальная камісія па пытаннях аховы здароўя, за суткі зарэгістравалі 1843 новыя выпадкі заражэння, 1548 з іх выявілі ў горадзе Ухань, дзе першапачаткова выявілі вірус. На працягу сутак колькасць загінулых у Хубэй павялічылася на 139 чалавек (110 — ва Ухані). Каранавірус у гэтым рэгіёне пацвердзілі ў 49 030 выпадках, больш за 35 тысяч з іх прыпадаюць на Ухань.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930