Знайсці
15.02.2020 / 21:1216РусŁacБел

Вольга Кавалькова таксама падала заяўку на праймерыз

Старшыня Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова 15 лютага падала дакументы на сваю рэгістрацыю для ўдзелу ў праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкую кампанію.

Вольга Кавалькова заклікала беларусаў не перакладваць адказнасць на іншых і самім удзельнічаць у палітыцы, у тым ліку далучыцца да галасавання падчас праймерыз у рэгіёнах і ў інтэрнеце.

Паводле яе, менавіта сацыяльна-эканамічныя пытанні найбольш хвалююць беларусаў.

Сярод удзельнікаў яе каманды былая старшыня Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, якая стала кіраўніцай штабу, актывісты руху сваякоў асуджаных па арт. 328 КК Таццяна Канеўская, Джэсіка Цыдзвінцава і іншыя.

Нагадаем, раней заяўку на ўдзел у праймерыз (выбар адзінага кандыдата ад часткі апазіцыі) падалі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, старшыня АГП Мікалай Казлоў, сустаршыня БХД Павел Севярынец.

Прыём заявак на «адзінага» сканчаецца ўвечары 16 лютага. Канчатковы спіс прэтэндэнтаў плануюць абвясціць 4 сакавіка. Вызначыцца з кандыдатурай адзінага частка апазіцыі павінна да канца мая. Самі прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера