Даслаць навіну
Знайсці
15.02.2020 / 11:28 6

Cупрацоўнікі Банка Дабрабыт запісалі кранальнае ВІДЭА да Дня роднай мовы

22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» збірае разам 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў, каб годна правесці маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

Банк Дабрабыт стаў афіцыйным партнёрам свята, а яго супрацоўнікі зрабілі яскравае відэазапрашанне — знялі атмасферны і прыгожы ролік, у якім чытаюць верш «Мова» паэткі Галіны Пірожнік.

Усміхаецца і чытае верш у роліку і старшыня праўлення ААТ «Банк Дабрабыт» Ліхагруд Ігар Віктаравіч:

— Наш банк, пасля рэбрэндынгу ў мінулым годзе, стаў беларускамоўным як у назве, так і ў вялікай колькасці спраў. Мы адразу стварылі версію не толькі сайта банка па-беларуску, а і мабільнага дадатку «Дабрабыт-анлайн». Пакет паслугаў «Вышэйшая ліга», карткі «Матуля» і «Давай-давай», праграма лаяльнасці «Кола», уклады «Шчодры» і «На мару» — гэта толькі частка прадуктаў нашага банка ў назвах якіх выкарыстоўваецца беларуская мова. Таму безумоўна мы з задавальненнем прынялі прапанову «Арт Сядзібы» стаць не проста афіцыйнымі партнёрамі, а і актыўнымі ўдзельнікамі «Мова Фэст».

Павялічыць

Банк Дабрабыт рыхтуе для свята «Мова Фэст» сваю пляцоўку, дзе размесціцца фотазона, якая стане часткай моўнага квэсту. Дзеткі і ўсе наведнікі свята змогуць зрабіць сэлфі з талісманам банка — божай кароўкай Евай Дабрабыт, якая стала гераіняй адмысловага стыкерпаку, яго можна спампаваць у Telegram’e.

Павялічыць

22 лютага а 14.00 на фэсце ў межах адукацыйнай пляцоўкі «Годна» прэс-сакратар Банка Дабрабыт Аляксей Раманчук прыме ўдзел у адкрытай дыскусіі «Беларуская мова і бізнес» разам з Аленай Патаповіч, намесніцай дырэктара па маркетынгу парталу Realt.by; Аляксандрам Апейкіным, дырэктар гандбольнага клуба «Віцязь-Леон»; Алай Ляцяга, кiраўнiцай дэпартамента карпаратыўных адносiнаў ААТ «Пiваварная кампанiя Алiварыя»; Мікітам Броўкам, намеснікам дырэктара ТАА «Сымбаль Бай». Вядучы дыскусіі: Арцём Гарбацэвіч, журналіст «Нашай Нівы».

Агулам на шасці тэматычных пляцоўках «Мова Фэст»:

  • пакажа і раскажа пра дасягненні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў;
  • збярэ разам бізнес і грамадскія ініцыятывы, актывістаў і творчую інтэлігенцыю, НДА і проста актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і развіваюць беларускую мову;
  • прадэманструе рэчы, з'явы, вырабы, розныя прадукты ды мастацкія творы, якія ствараюцца па-беларуску ці прысвечаныя беларускай мове;
  • прэзентуе разнапланавасць і разнастайнасць носьбітаў беларускай мовы.

Павялічыць

Афіцыйны хэштэг свята #мовафэст дае магчымасць не толькі сачыць за падрыхтоўкай і правядзеннем свята, але і выйграваць падарункі ад партнёраў. Свята 22 лютага ў культурным хабе «ОК16» пачнецца а 13-й гадзіне і будзе доўжыцца да 22.00. Уваход вольны.

Кіраўнік «Арт Сядзібы» Алесь Снег кажа:

— Наша арганізацыя штогод праводзіць разнастайныя мерапрыемствы да Дня роднай мовы і прыемна, што маштаб гэтых падзей з кожным годам павялічваецца, далучаюцца новыя арганізацыі і ініцыятывы, свае мерапрыемствы праводзяць студэнты ва ўніверсітэтах, вучні ў школах, вялікія кампаніі і маленькія фірмы, усе спрабуюць прыдумаць нешта арыгінальнае і цікавае. Сёлета мы вырашылі максімальна разнастаіць праграму святкавання і паказаць шырокі спектар выкарыстання беларускай мовы ў розных сферах жыцця. І вельмі прыемна, што нашу ідэю і фестываль падтрымалі паспяховыя і вядомыя кампаніі Беларусі.

У гэтым годзе на 700 квадратных метрах культурнага хаба «ОК16» 22 лютага цэлы дзень будзе гучаць беларускамоўная музыка: фолк ад Сержука Доўгушава і гурта Vuraj, рэп ад Zrabi і Gleboki Smak, папулярная ад VAL, Ганны Шаркуновай, Марыі Ермаковай, Lear і Леры Яскевіч, рок ад гуртоў «Мутнаевока», Akute і хэдлайнера свята — гурта Volski з лепшымі песнямі легендарнага беларускага музыкі Лявона Вольскага.

Вядомыя людзі на адкрытай дыскусійнай пляцоўцы будуць абмяркоўваць разам з журналістам «Еўрарадыё» Змітром Лукашуком нацыянальную ідэю Беларусі, бізнесоўцы разам з журналістам «Нашай Нівы» Арцёмам Гарбацэвічам — беларускую мову ў беларускім бізнесе, а «Радыё Свабода» запросіць на прышчэпку беларускай мовы, мовазнаўца Вінцук Вячорка раскажа і пакажа, якія тыповыя, і часам смешныя, памылкі робяць пачаткоўцы ды як ад іх вылекавацца.

Моўны квэст дасць магчымасць усім наведнікам свята праверыць у нечаканых фарматах сваё веданне беларускай мовы, а «Мова Бар» — паслухаць з куфлем піва вершы сяброў ПЭН-Цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Увесь дзень будзе працаваць спартовая пляцоўка ад Leon.by, на ёй Віталь Гуркоў прадставіць майстар-клас «Тайскі бокс па-беларуску». Паралельна на стэндзе «Чырвонага крыжа» і «Тэрыторыі дапамогі» пройдзе майстар-клас па першай дапамозе, дзе будзе магчымасць па-беларуску павучыцца выратаванню жыцця дарослага і немаўляці ў выпадку спынення дыхання, даведацца, дзе можна прайсці навучанне першай дапамозе па Еўрапейскіх стандартах.

На дзіцячай пляцоўцы «Наша Ніва» прэзентуе свае часопісы «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» ды падрыхтуе інтэрактыўныя забавы разам з аўтарамі выданняў, а кампанія «Будзьма беларусамі!» прадставіць інтэрактыўную гульню-спектакль «Па слядах аднаго падання».

Цягам усяго свята будуць працаваць вулічная пляцоўка з фудтракамі «Смачна ў роце» і прома-пляцоўка «Мова, грамадства, бізнес» з актыўнасцямі, стэндамі, гандлёвымі пунктамі ад партнёраў «Мова Фэст», а забаўляць гасцей свята беларускімі традыцыйнымі гульнямі, забавамі і танцамі будуць студыя «Варгін» і капэла «Колісьнія».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

4
Кажыма праўду / адказаць
15.02.2020 / 16:35
Грошы нясу толькі ў Дабрабыт. Родны банк.
2
Ales' / адказаць
15.02.2020 / 16:59
Хутка ж банк Минск-Масква пераабуваецца. Мо што ведаюць?
0
marketingtroops / адказаць
15.02.2020 / 21:13
Шануй мову на food court'е.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30