Знайсці
14.02.2020 / 20:5214РусŁacБел

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не збіраецца цалкам разлічвацца з беларускай дачкой «Газпрома»

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не збіраецца цалкам разлічвацца з беларускай дачкой «Газпрома». Пра гэта ён паведаміў падчас сустрэчы з работнікамі Светлагорскага ЦКК, паведамляе са спасылкай на АНТ Tut.by.

«Мы дамовіліся па цане на газ — 127 [даляраў за 1 тыс. куб. м]. Але мы не будзем плаціць «Белтрансгазу» 18 даляраў за тысячу «кубоў». І выйдзе, як летась, 111 даляраў», — сказаў Лукашэнка.

Сёння, 14 лютага, Беларусь падпісала кантракт з «Газпромам» на пастаўку газу ў Беларусь і яго транспарціроўку праз тэрыторыю краіны на 2020 год.

У «Газпром трансгаз Беларусь» сёння растлумачылі Tut.by, што кантрактная цана на мяжы з Беларуссю складае 127 даляраў за 1 тыс. куб. м. «Плюс да гэтага 19 даляраў за тысячу кубаметраў — надбаўка кампаніі за дастаўку газу спажыўцам», — сказалі ў беларускай «дачкі» «Газпрома». Ад іншых каментароў там устрымаліся.

У Мінэнерга Беларусі атрымаць аператыўны каментар не ўдалося.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера