Даслаць навіну
Знайсці
15.02.2020 / 10:54 16

Булачкі па-ўсходняму: бао, прыгатаваныя ў параварцы

Усе мы добра ведаем канцэпцыю бутэрброда: бяром хлеб і штосьці на яго кладзём. І цікава, што гэта спалучэнне амаль ва ўсіх краінах свету добра вядомае і знаёмае людзям. І калі з бургерамі і сэндвічамі нам ужо ўсё зразумела, бо знайсці іх можна на кожным кроку, то самы час паглядзець на Усход. І мы пабачым там булачкі бао — так, таксама хлеб, але спосаб яго прыгатавання мяне вельмі зацікавіў.

Не схлушу, калі скажу, што набыла параварку, менавіта каб паспрабаваць зрабіць гэтыя булачкі. І яно было таго варта: смак і структура бао неверагодныя. Да таго ж, булачкі бао — гэта база, да якой можна дадаваць свае ўлюбёныя смакі. Бяром асноўную начынку (курыца, крэветкі, сыр і г.д.), дадаём соус і гародніну — і ідэальная закуска гатовая. У мяне гэтым разам была свініна, кісла-салодкі соус, агуркі і морква. Так што ўключаем фантазію — і наперад!

Павялічыць

На 8 булачак:

  • 120 мл цёплай вады
  • 1 ст.л. цукру
  • 14 гр. свежых дражджэй
  • 220 гр. мукі
  • ¼ ч.л. солі
  • ¼ ч.л. разрыхляльніку
  • 1 ст.л. алею + для шмаравання.

У цёплую ваду дадаём цукар і дрожджы, размешваем. Чакаем першых бурбалак.

Тым часам змешваем муку з соллю і разрыхляльнікам, паступова ўліваем ваду з дражджамі, дадаём лыжку алею. Замешваем цеста — яно павінна быць гладкім і няліпкім.

Пакідаем цеста на 1,5 гадзіны ў цёплым месцы, каб яно вырасла амаль у два разы.

Цеста абмінаем і раскачваем на паверхні, якую трохі прысыпаем мукой. Шклянкай выразаем кружкі. Іх можа быць ад 6 да 10 у залежнасці ад дыяметру вашай шклянкі. Кожны кружок змазваем алеем і складваем напалову. Булачкі накрываем ручніком і пакідаем яшчэ на 10—15 хвілін — яны павінны трошачкі падняцца. 

Павялічыць

У гэты час рыхтуем параварку. Кладзём булачкі на паверхню параваркі, гатуем 10—12 хвілін.

Булачкі бао гатовыя! Дадавайце начынку і смакуйце.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Вольга Чарнова, фота аўтаркі

0
хамса / адказаць
16.02.2020 / 20:51
мм, Дизайнер, а ведаеце, што ёсць такое прозвішча Отченаш) “Отченаш, Мартин - словацкий биатлонист и лыжник, участник Зимних Олимпийских игр в Турине и Сочи. Отченаш, Наталья Леонидовна - украинская биатлонистка, четырехкратная чемпионка Европы среди юниорок.”.. ды ў мяне ж самой “боскае” прозвішча.. адна дзяўчына так і называла мяне – божественная) і подпіс мой чытаецца, як о.бог) так што не трэба тут)
0
Жвір / адказаць
16.02.2020 / 21:19
хамса ,< прозвішча Отченаш ><---------A imia ū charvataū: Božedar ? U pašparcie tak i pišuc`, a zviartajucca Bosko.
0
хамса / адказаць
16.02.2020 / 23:33
“а тое вы прам, як бог”.. да-рэчы! дык вы ж сябе пэўна і лічыце богам.. богам дызайну.. так? а шчэ богам адносінаў з іншым полам (ну.. мяркуючы па вашых каментарах).. дык самі вы тый шчэ багахульнік.. бо я сябе, у адрозненне ад вас, не тое, што богам (не гледзячы на прозвішча)), а нават чалавекам не лічу)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30