Знайсці
14.02.2020 / 14:0524РусŁacБел

«Вы сарвалі тэрміны, то давайце дамовімся»: Лукашэнка прапанаваў Расіі два варыянты, што рабіць з БелАЭС

Беларусь і Расія працуюць над выпрацоўкай рашэння па ўрэгуляванні сітуацыі з БелАЭС. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК, перадае БЕЛТА.

«Вы ведаеце, што расіяне павінны былі ў 2018 годзе ўвесці першы блок, у 2019-м — другі. Але сарвалі тэрміны, а там велізарныя штрафныя санкцыі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у Сочы Уладзімір Пуцін прапанаваў знайсці ўзаемапрымальнае рашэнне, каб не пачынаць перамовы з санкцый. Расійскі лідар таксама адзначыў, што дзяржаўны бюджэт не гатовы да гэтых выплат.

«Я кажу: добрая прапанова, у мяне будзе сустрэчная. Вы сарвалі тэрміны, значыць, давайце дамовімся, што працэнт па крэдыце скароцім да таго ўзроўню, як вы будуеце ў Венгрыі, у В'етнаме (дзесьці каля 3%). Мы не будзем уводзіць санкцыі, і гэта як раз тое на тое і прыйдзецца. І крэдыт, калі вы тэрміны сарвалі, мы пачнем выплачваць не праз два гады, а праз пяць. Лагічна? Лагічна.

Няўтульна, нязручна, але вырашылі, што ў гэтым плане мы будзем дамаўляцца: іншага не дадзена. Або мы ўводзім санкцыі за пратэрміноўку (а там вялікія грошы), або яны пасоўваюцца па крэдыце. Гэта цалкам нармальна», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што адкідання гэтай прапановы ў расійскага прэзідэнта не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930