Знайсці
14.02.2020 / 13:0040РусŁacБел

Лукашэнка: Не хачу кожны год 31 снежня стаяць на каленях

БелТА

Беларусь працягне закупаць нафту ў іншых краінах, нават калі яна будзе даражэйшай за расійскую. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК, піша БелТА.

Падчас перамоў у Сочы Уладзімір Пуцін засумняваўся, што беларускі бок працягне купляць нафту ў іншых краінах. «Навошта вы будзеце гэта рабіць, калі яна ўсё роўна даражэй за расійскую?» — спытаў ён.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь працягне дыверсіфікаваць закупкі. «Каб кожны год 31 снежня не стаяць на каленях», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Таксама ён дадаў, што Беларусь і Расія не абмяркоўваюць стварэнне наднацыянальных органаў, але праца па дарожных картах працягнецца. 

«Мы будзем і далей працаваць па інтэграцыі. У гэтым няма нічога дрэннага», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, стварэнне наднацыянальных органаў і іншых аб'яднанняў, што было прадугледжана 31-й дарожнай картай, бакі дамовіліся не абмяркоўваць. «Чыста эканамічныя пытанні па інтэграцыі», — растлумачыў ён.

Лукашэнка: У Расіі намякаюць на далучэнне Беларусі ў абмен на адзіныя цэны на энерганосьбіты

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031