Знайсці
14.02.2020 / 12:2027РусŁacБел

Беларуская піянерыя выдзеліла грант, каб спрыяць культуры нашэння гальштукаў

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя правяла конкурс малых грантаў. Выбірала самыя нестандартныя сацыяльна значныя ініцыятывы. І ў выніку назвала пераможцам праект «Гальштук — гэта трэнд!»

Яго мэта — прышчапіць культуру штодзённага нашэння гальштука.

«Тут няма навязвання, мы прывучаем у гульнявой форме. Робім ухіл на сучаснасць», — кажа аўтарка праекта Наталля Канаплянік, старшыня Старадарожскага райсавета піянераў.

Дзецям прапануюць удзельнічаць у чэленджах і флэшмобах, здымаць лайфхакі, рабіць сэлфі. Паўсюль, зразумела, у гальштуку. А вынікам стане фестываль у маі «Мой гальштук — мой гонар».

Фота з суполкі ў ВК «Піянеры Старадарожчыны».

«Раней дзеці неахвотна яго насілі. А цяпер гэта ўваходзіць у сістэму. Яны ўжо не ўяўляюць, як пайсці ў школу без гальштука, разумеюць, што не трэба яго складаць у кішэню»,

— хваліцца вынікамі Наталля Канаплянік.

Па яе словах, у некаторых класах Старых Дарог 90% вучняў носяць піянерскі гальштук штодня. «А ў сельскіх — 100%! Там прасцей пракантраляваць», — дадае аўтарка праекта.

Сума гранта, праўда, невялікая. Летась гэта было 500 рублёў.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930