Знайсці
14.02.2020 / 00:065РусŁacБел

Адміністрацыйныя правапарушэнні прапануюць разбіць на тры катэгорыі па цяжары, а штраф можна будзе аплаціць са зніжкай

Пры працы над новым КаАП адміністрацыйныя правапарушэнні прапануецца разбіць на некалькі асноўных катэгорый у залежнасці ад іх цяжару, паведаміў журналістам міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, перадае БелТА.

«Прапануецца ўвесці тры катэгорыі — правіны (якія не прадстаўляюць вялікай грамадскай небяспекі і прадугледжваюць нязначныя санкцыі, такія як папярэджанне, вусная заўвага або штраф да 10 базавых), значныя і грубыя правапарушэнні. Умоўна тры катэгорыі, якія могуць змяняцца па назвах і па падыходах, але пакуль што разглядаюцца такія варыянты», — сказаў Алег Сліжэўскі.

Пры гэтым аднясенне да той ці іншай катэгорыі будзе ўплываць і на тэрмін, па заканчэнні якога будзе лічыцца, што чалавек не падпадаў пад адміністрацыйнае спагнанне. Напрыклад, за правіну адразу ж пасля вынясення папярэджання, аб'яўлення вуснай заўвагі ці выплаты штрафу будзе лічыцца, што чалавек не прыцягваўся да адказнасці. Па другой катэгорыі, мяркуецца, гэты тэрмін будзе роўны паўгода, па трэцяй, як і сёння, — год.

Акрамя таго, разглядаецца пытанне аб ужыванні так званых стымуляцыйных зніжак пры выплаце штрафу. Такі падыход, як чакаюць, будзе стымуляваць грамадзян да добраахвотнай і аператыўнай аплаты.

На сёння ўжо падрыхтаваны асноўныя прапановы па карэкціроўцы Агульнай часткі Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Усе прапановы, у тым ліку названыя, яшчэ будуць абмяркоўвацца рабочай групай, сказаў Алег Сліжэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930