Знайсці
13.02.2020 / 18:571РусŁacБел

Дом сям'і Караткевіча ў Рагачове можа стаць музеем 

У Рагачове ўжо даўно хочуць стварыць музей Уладзіміра Караткевіча ў доме, дзе ён жыў і працаваў над сваімі творамі, калі прыязджаў у госці да дзядзькі (тут была напісана, напрыклад, вядомая «Ладдзя роспачы»). І падобна, што справа неўзабаве зрушыцца з мёртвай кропкі, піша TUT.BY са спасылкай на раённую газету «Свабоднае слова».

Прапанову аб стварэнні музея Уладзіміра Караткевіча выказаў дырэктар СШ № 4, краязнаўца Аляксандр Лейкін падчас жывой тэлефоннай лініі з губернатарам вобласці Генадзем Салаўём.

«Сёння гэты дом і пакой пісьменніка захаваны. Аднак будынак прыходзіць у заняпад: людзям, якія пражываюць там, у сілу стану здароўя складана падтрымліваць яго ў належным стане», — растлумачыў мясцовы краязнаўца. На яго думку, дом-музей стаў бы цэнтрам прыцягнення турыстаў і месцам для правядзення рэспубліканскага літаратурнага свята.

Караткевіч са сваімі родзічамі ля таго самага дома ў Рагачове. 

Але ідэю рэалізаваць не так проста: няма фінансавання, а яшчэ трэба вырашыць жыллёвае пытанне родных пісьменніка.

— Сваякі Караткевіча — яго стрыечны брат з жонкай і сынам — не супраць абмену. Мы прапрацоўваем варыянты прадастаўлення ім іншага жылля, каб перавесці дом у камунальную ўласнасць і арганізаваць там некалькі цікавых экспазіцый. Акрамя таго, і само жыллё патрабуе рамонту, — кажа начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Прус.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930