Знайсці
13.02.2020 / 18:0612РусŁacБел

Раззлаваны аршанец прымусіў знаёмую прайсціся голай па вуліцы 

У Полацку 40-гадовы аршанец вырашыў адпомсціць знаёмай за старую крыўду. Для гэтага ён пагрозамі фізічнай расправы прымусіў яе распрануцца дагала і аголенай прайсціся па вуліцы і зайсці ў краму. Падрабязнасцямі дзеліцца vitebsk.biz.

Гэтая гісторыя пачалася летам 2018 года з таго, што 44-гадовая палачанка разам з сяброўкай скрала тэлевізар у аднаго з жыхароў горада. Прадаць крадзенае яны папрасілі знаёмага жыхара Оршы, які часта прыязджаў у Полацк. Яму не паведамілі пра тое, што тэлевізар крадзены. Пасля аршанец за продаж крадзенага быў аштрафаваны на буйную суму, а зладзейкі асуджаныя.

Праз пару месяцаў жыхар Оршы зноў прыехаў у Полацк (на гэты раз з сынам-дашкольнікам). Зайшоўшы з дзіцем у госці да сяброў на чарку, ён убачыў там 44-гадовую зладзейку.

«Калі ўдзельнікі застолля прыстойна выпілі, аршанец успомніў гісторыю з крадзенай тэхнікай, — распавядае памочнік пракурора Полацкага раёна Раман Гурчонак. — Ён стаў вінаваціць сабутэльніцу, што яна падставіла яго. Патрабаваў кампенсацыю за выплачаны штраф. Жанчына адмаўлялася аддаваць грошы. Тады жыхар Оршы пару раз ударыў яе рукамі па целе. Потым вырашыў яе зганьбіць.

Спярша стаў патрабаваць, каб яна распранулася. Палачанка адмаўлялася. Затым зноў стаў пагражаць збіццём. Яна зняла адзенне, застаючыся ў трусах. Ён загадаў распранацца цалкам, але атрымаў адмову. Тады ён нажніцамі разрэзаў гумку ад трусоў ахвяры. І загадаў аголенай выйсці на вуліцу».

Па словах Рамана Гурчонка, баючыся збіцця, жанчына выйшла на вуліцу. Усё гэта адбывалася на вачах дзіцяці мужчыны. Па дарозе жыхар Оршы штурхнуў аголеную жанчыну ў калідоры дома для паскарэння хады. Яна ўпала, але ўстала і пайшла за ім.

Па патрабаванні агрэсара яго ахвяра прайшла каля 100 метраў да найбліжэйшай крамы. І ўвайшла з ім і яго дзіцем у гандлёвы зал. Прадаўцы і пакупнікі, абурыўшыся з'яўленню аголенай жанчыны, выклікалі міліцыю.

Падчас расследавання крымінальнай справы абвінавачваны цалкам прызнаў сваю віну. Судом жыхару Оршы прызначана канчатковае пакаранне — пазбаўленне волі тэрмінам на 1 год 8 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930