Даслаць навіну
Знайсці
13.02.2020 / 17:13 24

Мінздароўя прапануе павялічыць «узрост сэксуальнай згоды». Але толькі для ЛГБТ

Караць змогуць таксама за «дыскрымінацыю інстытуту сямʼі». Унесці змены плануюць у новай рэдакцыі Крымінальнага кодэксу, піша Радыё Свабода.

У рэдакцыю Свабоды трапіў адказ Міністэрства аховы здароўя на калектыўны зварот грамадзян, датычны пытанняў супрацьстаяння хатняму гвалту. Ліст падпісаны першым намеснікам міністра Дзмітрыем Піневічам.

У ім гаворыцца, што Міністэрства аховы здароўя «выступае за прапаганду традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і падтрымала наступныя прапановы ў межах праекту закона «Аб зменах кодэксаў у пытаннях адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці», у тым ліку ўвядзенне крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюджанне інфармацыі, якая дыскрэдытуе інстытут сямʼі і шлюбна-сямейныя адносіны. А таксама выступае за павышэнне з 16 да 18 гадоў узросту, да наступленьня якога палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з непаўналетнім таго ж полу караюцца ў адпаведнасці з крымінальным заканадаўствам (артыкул 168)».

Пра тое, што ў Беларусі плануюцца змены ў Адміністрацыйны і Крымінальны кодэксы, стала вядома на пачатку лютага. Перагледзець асобныя іх нормы Палаце прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі даручыў асабіста Аляксандар Лукашэнка.

Свабода звярнулася па каментар у Міністэрства аховы здароўя. Там папрасілі даслаць афіцыйны запыт і паабяцалі адказаць на яго ў кароткі тэрмін.

Праваабаронца: гэта не сфера дзейнасці Міністэрства здароўя

«Я спадзяюся, што ў нас да такога не дойдзе, — пракаментаваў Свабодзе магчымыя перамены крымінальнага заканадаўства старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак. — Калі Мінздароўя пачынае апекавацца нейкімі каштоўнасцямі, увогуле нейкімі каштоўнасцямі, акрамя каштоўнасці здароўя, то ўзнікае пытанне, ці на сваім месцы гэтыя людзі? Чым яны займаюцца і за што яны атрымліваюць заробкі?

Пытанне крыміналізацыі, з якога ўзросту і за што, гэта не сфера дзейнасці Мінздароўя. Яны маглі б выказацца пра навуковыя даследаванні. Пра тое, у якім узросце чалавек адказны за свае ўчынкі, калі ад яго можна чакаць такой адказнасці. Не бачачы гэтых прапановаў цалкам, дастаткова складана каментаваць. Асабліва ў кантэксце сувязі з традыцыйнымі каштоўнасцямі. Тут, я думаю, той выпадак, калі ўлады лічаць, што калі нешта забараніць, то яно знікне. Гэта нейкая дзіцячая наіўнасць, памножаная на адсутнасць прававой логікі, і ўпэўненасць у сваёй уладзе».

Што такое узрост сэксуальнай згоды

Паняцце ўзросту сэксуальнай згоды выходзіць з крымінальнага права і вызначаецца ў большасці краін свету. Яно азначае ўзрост асобы, з якога яна здольная даць асэнсаваную згоду на сэксуальны кантакт з іншым чалавекам. У Беларусі, як і ў пераважнай большасці краін свету, узрост сэксуальнай згоды пачынаецца з 16 гадоў. У значнай колькасці краін, у тым ліку краін ЕС, ён пачынаецца з 14 гадоў. Сярод іх Германія, Італія, Сербія, Кітай. З 15 гадоў пачынаецца ўзрост згоды ў Польшчы, Чэхіі, Францыі. Найменшы прадугледжаны ў Емене (9 гадоў), найбольшы — у Тунісе (20).

Сесія Палаты прадстаўнікоў, на якой могуць прагаласаваць за будучыя змены ў Крымінальны і Адміністрацыйны кодэксы, пачнецца ў красавіку.

Алесь Пілецкі, Радыё Свабода

1
Пануры / адказаць
14.02.2020 / 15:10
В Беларуси Ромео и Джульету хотят записать в уголовные преступники. Дебильная показуха своей деятельности, тоже, как ни странно,  является деятельностью. Если идиотизм пройдет, то при стремительной акслерации молодежи, у нас половина тюрем будет заполнена по этой статье. Против природы не попрешь.
7
Максим Дизайнер / адказаць
14.02.2020 / 20:37
Божанька,

Не богохульничай, атеюга 
0
ЖЭка / адказаць
16.02.2020 / 11:23
Гэта ўжо тіранства забрабковываць лоблзбмі што ім патрэбна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29