Знайсці
13.02.2020 / 15:522РусŁacБел

У Нідэрландах узарвалася трэцяя пасылка за суткі

nu.nl

На адным з прадпрыемстваў у Амстэрдаме выбухнула пасылка, як мяркуецца, з бомбай. У выніку інцыдэнту пацярпеў адзін чалавек, паведамляе Nu.nl.

Паводле паліцыі, ліст быў адпраўлены ў офіс кампаніі Unisys, якая займаецца плацежнымі аперацыямі. Адпраўнік таксама пакінуў ліст з пагрозамі і запатрабаваў аплаты ў біткойнах.

Гэта трэці выпадак за апошнія суткі ў Нідэрландах. Днём 12 лютага ўзарваліся паштовыя адпраўленні ў Амстэрдаме і Керкраде, аднак тады ніхто не пацярпеў. Акрамя таго, яшчэ адну пасылку, якая паступіла ў паштовае аддзяленне ў горадзе Леўсдэн, удалося абясшкодзіць.

Па даных партала, на гэты момант зафіксавана атрыманне 11 лістоў з бомбамі, пры гэтым не паведамляецца, за які прамежак часу. Пяць пасылак былі адпраўленыя ў кампаніі, якія знаходзяцца ў Амстэрдаме. Адпраўнік лістоў невядомы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера