Даслаць навіну
Знайсці
13.02.2020 / 15:11 8

Кіраўнік МЗС Швейцарыі: Спадзяемся, што Беларусь будзе ісці па шляху дэмакратызацыі

Фота Вадзіма Заміроўскага 

Швейцарыя спадзяецца, што Беларусь будзе ісці па шляху дэмакратызацыі, і гатовая дапамагчы рэспубліцы ў гэтым, заявіў кіраўнік швейцарскага МЗС Ін'яцыа Касіс па выніках перамоў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем у Мінску, піша Tut.by.

— Мы разлічваем, што Беларусь будзе ісці па шляху дэмакратызацыі, захавання правоў чалавека. Хоць мы разумеем, што гэты шлях нялёгкі і досыць доўгі. Мы лічым, што кірунак руху Беларусі правільны. Як любы дэмакратычны працэс, ён патрабуе часу і высілкаў. Швейцарыя гатовая са свайго боку аказаць неабходную падтрымку, — сказаў Касіс.

Кіраўнік МЗС нагадаў, што Швейцарыя выступае супраць прымянення смяротнага пакарання, таму гэтую тэму ён падняў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску.

— Мы лічым важным крокам беларускага боку ў гэтым напрамку дзейнасць парламенцкай рабочай групы па пытанні адмены смяротнага пакарання, — сказаў кіраўнік МЗС Швейцарыі.

2
ooo / адказаць
13.02.2020 / 15:45
Только не Лукашенко.
3
Не спартсмен / адказаць
13.02.2020 / 15:48
Наіўныя. Макей ды ягоны начальнік і ёсьць адказныя за сітуацыю з дэмакратыяй і правамі чалавека. Шлях сапраўды нялёгкі і досыць доўгі, але то шлях да дыктатуры, які беларусы трываюць ужо 26 год. Шлях да свабоды хуткі і адказ вядомы - адстаўка Лукашэнкі і вяртаньне да Канстытуцыі 94 году.
3
Лісей / адказаць
13.02.2020 / 16:27
Нееее, лепш грашыма
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29