Знайсці
13.02.2020 / 08:1914РусŁacБел

Яшчэ адзін палітык падаў заяўку на ўдзел у праймерыз

Фота Надзеі Бужан

Заяўку на ўдзел ў праймерыз і 500 еўра, каб стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі, падаў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў. Пра гэта паведамляецца на старонцы партыі ў фэйсбуку.

«Мікалай Казлоў — адзін з найлепшых аператыўнікаў крымінальнага вышуку Мінска. Раскрыў больш за тысячу злачынстваў, абараняючы людзей. У 2008 у званні падпалкоўніка ў знак пратэсту падаў у адстаўку, калі злоўлены ім старшыня выбаркама не быў пакараны за ўкід бюлетэняў. Справай даказаў, што з'яўляецца чалавекам гонару. За гэта быў прызнаны газетай «Наша Ніва» ў 2010 годзе чалавекам года», — так партыя рэкламуе свайго кандыдата.

Прыём заявак на «адзінага» сканчаецца ўвечары 16 лютага. Канчатковы спіс прэтэндэнтаў плануюць абвясціць 4 сакавіка. Вызначыцца з кандыдатурай адзінага частка апазіцыі павінна да канца вясны. Самі прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Раней пра ўдзел у праймерыз заявілі лідар БХД Павел Севярынец, старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, самавылучэнка Вольга Кавалькова, экс-дэпутат Ганна Канапацкая. Але заяўку падалі пакуль толькі Губарэвіч і Казлоў.

Таксама думаюць вылучацца, але не праз праймерыз, Мікалай Статкевіч, Сяргей Чэрачэнь, Аляксандр Ярашук, Сяргей Ціханоўскі — гэта ад дэмакратычнага лагера.

А таксама лідар ЛДП Алег Гайдукевіч і пяціразовы пераможца выбараў Аляксандр Лукашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031