Знайсці
13.02.2020 / 09:456РусŁacБел

Плюс 15 тысяч выпадкаў за дзень. Кітай прызнаў, што колькасць хворых на каранавірус нашмат большая, чым раней паведамлялася

У Кітаі за апошнія суткі зарэгістравалі 15408 новых выпадкаў каранавіруса.

Пра гэта паведамляюць кітайскія СМІ.

Гэта рэкордная колькасць заражаных за дзень. Раней максімальная лічба, каля 3900 чалавек, была адзначаная 4 лютага. Кітайскія ўлады тлумачаць рэзкі скачок тым, што перайшлі на новы метад дыягнаставання хваробы. Раней дыягназ «каранавірус» ставілі толькі пасля аналізу РНК, цяпер — па прыкметах пнеўманіі ў лёгкіх.

Новыя лічбы, фактычна, пацвярджаюць, што рэальная колькасць заражаных і хворых большая, чым афіцыйна паведамлялася.

На «новы метад дыягностыкі» пакуль перайшлі толькі ў правінцыі Хубэй, цэнтры эпідэміі.

Колькасць заражаных каранавірусам у кітайскай правінцыі Хубэй перавысіла 48,2 тысячы, выпісаны з бальніцы 3441 чалавек, памерлі 1310, паведамляюць міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на рэгіянальны камітэт аховы здароўя.

Як паведамляецца, у правінцыі пацверджана 14 840 новых выпадкаў захворвання і 242 смерці. У бальніцах знаходзяцца яшчэ больш за 33 тысяч чалавек, з іх 5647 — у цяжкім стане.

У астатняй частцы Кітая хворых улічваюць ранейшым метадам. За суткі там дабавілася 568 новых выпадкаў, што азначае: эпідэмія яшчэ не ідзе на спад.

Пазітыўная навіна, што за межамі Кітая краінам удаецца даволі эфектыўны стрымліваць распаўсюд віруса. Ва ўсіх астатніх краінах зарэгістравана каля 570 выпадкаў захворвання на новы каранавірус. Небяспечны кластар пакуль толькі адзін — гэта акіянскі круізны лайнер, прышвартаваны ў японскім порце Іякагама. Ён стаіць на каранціне, і на ім адзначана ўжо 219 выпадкаў пры тым, што ўсяго на борце 3700 чалавек. Сярод тых, хто захварэў, — адзін з чыноўнікаў, якія кантралявалі ўвядзенне каранціну. Ён насіў абарончую маску, але не дэзінфекаваў свайго адзення.

Улады Кітая ў чацвер паведамілі пра звальненне стрэлачнікаў — кіраўнікоў Уханьскага абласнога і гарадскога камітэтаў камуністычнай партыі за «недахопы» ў арганізацыі барацьбы з эпідэміяй.

Сяргей Гезгала; фота Франс Прэс

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930