Знайсці
13.02.2020 / 06:4227РусŁacБел

Заробкі ў Польшчы: сярэдні — ужо 1150 еўра

«Заробкі ў Польшчы растуць рэкорднымі тэмпамі. Палякі з мінімалкай таксама адчуваюць гэты рост», — заявіла міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлена Малонг, піша «Радыё Польшча».

Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, сярэдняя зарплата ў нацыянальнай эканоміцы павялічылася на 4,8% у гадавым вылічэнні і ў 2019 годзе склала 4918 злотых (1155 еўра) без выліку падаткаў.

«Мінімальны заробак таксама значна павялічыўся», — адзначыла Марлена Малонг.

«У 2015-2020 гадах мінімальная зарплата павялічылася з 1750 да 2600 злотых (610 еўра). Такім чынам, мы маем справу з прыростам у 49%», — адзначыла міністр.

Марлена Малонг таксама нагадала, што ў студзені — упершыню за апошнія 30 гадоў — колькасць беспрацоўных у Польшчы склала менш за 1 млн чалавек — 992 тыс.

У Беларусі сярэдні заробак за снежань (з улікам даплатаў пры канцы года) склаў 1238,7 рубля (гэта 517 еўра), у лістападзе ён быў 1113 рублёў (465 еўра). Недзе ж такі будзе і за студзень.

Мінімалка ў нас раўняецца 375 рублям (гэта мізэрныя 157 еўра).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031