Знайсці
24.02.2020 / 10:491РусŁacБел

29 лютага — вандроўка «Татарскія гароды. Малы хадж на захад»

Маршрут: Мінск — Валожын — Іўе — Уселюб — Лоўчыцы — Наваградак — Слонім — Мінск.

Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» запрашае ў вандроўку пад назвай «Татарскія гароды. Малы хадж на захад».

Маршрут пройдзе па мястэчках і вёсках Беларусі, дзе з далёкіх часоў Сярэднявечча побач з хрысціянамі і габрэямі жылі таксама татары. І ў некаторых з гэтых месцаў працягваюць жыць да цяперашняга часу.

А з’явіліся татары ў Беларусі ў пачатку XIV стагоддзя. Наша зямля стала іх новай радзімай, беларуская мова — роднай. Але, нягледзячы на гэта, яны засталіся адданымі сваёй веры — ісламу.

Цана ўдзелу ў вандроўцы: 50 рублёў (абед па жаданні, аплачваецца дадаткова). Больш інфармацыі пра вандроўку на tour-belarus.by.

Наш шлях вядзе на Гродзеншчыну. Удзельнікі экскурсіі пазнаёмяцца з пакінутай беларускімі татарамі спадчынай і гісторыяй ісламу ў Беларусі. У Іўі пабачым адну з найстарэйшых на тэрыторыі краіны мячэцяў. Яна асаблівая для мусульман Беларусі тым, што не была зачынена ў савецкія часы. Мячэць працуе і сёння, яна з’яўляецца адной з мясцін хаджу — паломніцтва. Таксама наведаем мячэці ў Лоўчыцах, Наваградку і Слоніме, а акрамя іх яшчэ і мізары — мусульманскія могілкі.

Даведаемся, адкуль на беларускіх землях з’явіліся татары, пра іх штодзённае сацыяльнае і рэлігійнае жыццё і ўвогуле пра становішча ісламу ў розныя часы беларускай гісторыі: Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай Імперыі і нашага часу. А акрамя гэтага, яшчэ мноства іншых, не менш цікавых, асаблівых аспектаў узаемаадносін і ўзаемаўплыву культур народаў Беларусі, якія доўгі час суіснавалі побач.

Запісвайцеся, не губляйце часу!

Пра іншыя вандроўкі чытайце на сайце (цісніце на «Туры»).

Тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Шукайце нас у сацсетках:

Facebook

VK 

Instagram 

Telegram 

або завітвайце:

Мінск, вуліца Маркса, 40-40.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930