Знайсці
12.02.2020 / 17:3010РусŁacБел

Пяскоў пракаментаваў чуткі, што Пуцін у Сочы прапаноўваў Лукашэнку стварыць звышдзяржаву

kremlin.ru

Уладзімір Пуцін не прапаноўваў беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнку аб'яднаць узначаленыя імі дзяржавы, заявіў РІА Навіны прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

«Гэта не так, яны казалі аб паглыбленні саюзнай інтэграцыі», — сказаў афіцыйны прадстаўнік Крамля.

Пра тое, што расійскі прэзідэнт нібыта прапаноўваў Лукашэнку аб'яднаць Расію і Беларусь, каб стварыць звышдзяржаву, 12 лютага паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на дзве крыніцы ў Крамлі. 

Гэты план абмяркоўваўся прэзідэнтамі яшчэ ў снежні мінулага года, але дамовіцца не ўдалося і на асабістай сустрэчу 7 лютага ў Сочы з-за катэгарычнай адмовы Лукашэнкі. Па словах суразмоўцаў агенцтва, дзякуючы такому сцэнару Пуцін мог бы застацца ва ўладзе і пасля заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў як лідар новай Саюзнай дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера