Знайсці
12.02.2020 / 17:1812РусŁacБел

Анархістам Емяльянаву і Комару далі па 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыі ля будынкаў суда і СІЗА ў Мінску

Сёння, 12 лютага, у судзе Савецкага раёна сталіцы абвясцілі прысуд двум анархістам — Мікіту Емяльянаву і Івану Комару за восеньскія акцыі: спачатку чырвонай фарбай быў запэцканы будынак гарадскога суда, а потым з другой спробы кактэйлем Молатава былі пашкоджаны дзверы аднаго з будынкаў СІЗА, піша Tut.by.

Кожнага прысудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое рашэнне прыняў суддзя Аляксандр Якунчыхін.

Па просьбе адвакатаў прысуд чыталі цалкам, на гэта сышло дзве гадзіны.

Анархістаў прызналі вінаватымі па ўсіх эпізодах. Толькі адносна акцыі каля СІЗА суд замяніў артыкул пра «пашкоджаньні гісторыка-культурнай каштоўнасці» на іншую, проста «пашкоджанне маёмасці» (218-ы артыкул замест 344 КК). Хоць санкцыя амаль тая ж: аж да 3-10 гадоў пазбаўлення волі.

Суд палічыў, што ў абвінавачаных не было намеру на пашкоджанне менавіта гістарычнага аб'екта. Хоць ён і ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці «Замак Пішчалы» 2-й катэгорыі, але папераджальнай шыльды звонку няма, як таго патрабуе закон.

Напярэдадні пракурор Максім Сеніў прасіў прызначыць кожнаму з абвінавачаных па 7 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Суд праходзіў пры ўзмоцненых мерах бяспекі. Людзі, якія прыйшлі на працэс, вымушаныя былі стаяць у чэргах да рамак на надгляд: адна з іх была каля ўваходу ў будынак, другую ўсталявалі на ўваходзе ў залу суда. Па калідорах прагульваліся людзі ў цывільным, на грудзях у іх можна было заўважыць камеры, як у кантралёраў у транспарце. На яшчэ адну камеру здымалі усіх, хто ўваходзіў у будынак суда.

Судзяць анархістаў, якія няўдала спрабавалі дакінуць «кактэйль Молатава» да Валадаркі. Шкода — 1,5 рубля

Tut.by, фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930